Беларуская Служба

У Швейцарыі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі

16.06.2021 15:33
Дыскусія будзе доўжыцца каля пяці гадзін, у ёй прымаюць удзел дэлегацыі абедзвюх краін.
 .  ( )  .
Прывітанне У. Пуціна (рука злева) і Д. Байдэнафота: PAP/EPA/DENIS BALIBOUSE / POOL

У Жэневе праходзіць сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі – Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна.

Палітыкаў прывітаў прэзідэнт Швейцарыі Гі Пармелен. Кіраўнікі выйшлі да журналістаў на сумеснае фота, паціснулі руку, і пайшлі на інтэрв'ю за зачыненымі дзвярыма. Дыскусія будзе доўжыцца каля пяці гадзін, у ёй возьмуць удзел дэлегацыі абедзвюх краін.

Уладзімір Пуцін, насуперак чаканням, прыбыў своечасова на сустрэчу. Расійскі прэзідэнт вядомы тым, што прымушае іншых палітыкаў чакаць сябе – сярод іншага ён значна спазніўся на сустрэчы з каралевай Лізаветай альбо канцлерам Ангелай Мэркель. Аднак сёння ён прыбыў своечасова. Прыкладна праз чвэрць гадзіны Джо Байдэн прыбыў у вілу «La Grange» па раскладзе.

У той час, як пунктуальнасць Уладзіміра Пуціна некаторыя каментатары разглядаюць як знак добрай волі, дэлегацыі абедзвюх краін студзяць энтузіязм тых, хто разлічвае на важныя дамоўленасці ў Жэневе. Занадта шмат тэмаў, да якіх розны падыход, у тым ліку агрэсія Расіі ва Украіне, кібератакі, якія кантралююцца Масквой, і парушэнні правоў чалавека ў Расіі.

iar/нг