Беларуская Служба

Літва змагаецца з сур'ёзнай праблемай нелегальнай міграцыі з Беларусі

24.06.2021 17:30
Учора вечарам у літоўскім Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў здарыліся хваляванні, паліцыі прыйшлося ўжыць слезацечны газ.
Granica litewsko-białoruska
Granica litewsko-białoruskashutterstock/Karolis Kavolelis

«Мы не дазволім, каб шлях нелегальнай міграцыі праходзіў праз Літву», – заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ. Учора вечарам у літоўскім Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў здарыліся хваляванні, паліцыі прыйшлося ўжыць слезацечны газ.

Бунт выклікала група нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі без дазволу выйсці з цэнтру. Яны пражываюць у палатачным лагеры, скардзяцца на дрэнныя ўмовы ўтрымання. Палатачны лагер неабходна было паставіць па прычыне рэзкага росту колькасці нелегальных мігрантаў, якія прабіраюцца ў Літву пераважна з боку Беларусі. Міністр Білатайтэ заявіла, што іх канчатковай мэтай з’яўляецца Заходняя Еўропа, але Літва, будучы адказным членам ЕС, не можа дапусціць, каб праз яе тэрыторыю праходзіў шлях нелегальнай міграцыі.

У Літву трапляюць перш за ўсё іракцы, якія прыязджаюць у Мінск з Багдада і Стамбула, а потым перасякаюць беларуска-літоўскую «зялёную мяжу» і просяць прытулку. З пачатку году такім чынам у краіну прыбыло больш за 500 чалавек. Гэта ў некалькі разоў больш, чым за ўвесь папярэдні год. Літоўцы называюць гэта гібрыднай вайной Беларусі супраць Літвы.

нг