Беларуская Служба

Міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне прадоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расіі

12.07.2021 14:46
Яны датычацца фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў, а таксама тавараў падвойнага прызначэння.
.
У.ПуцінPAP/EPA/ALEKSEY NIKOLSKYI / SPUTNIK / KREMLIN POOL

На сустрэчы ў Бруселі міністры замежных спраў ЕС прынялі рашэнне прадоўжыць эканамічныя санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, яшчэ на паўгода.

Першапачаткова гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў 2014 годзе ў сувязі з дзеяннямі Расіі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне. Яны датычацца фінансавага, энергетычнага і абароннага сектараў, а таксама тавараў падвойнага прызначэння.

Санкцыі абмяжоўваюць доступ некаторых расійскіх банкаў і кампаній да рынкаў капіталу ЕС, а таксама забараняюць усе формы фінансавай дапамогі і пасярэдніцтва ў дачыненні да расійскіх фінансавых інстытутаў. Таксама забаронены прамы і ўскосны ўвоз, вываз і перадача любога матэрыялу, звязанага з абаронай.

Гэтая забарона таксама распаўсюджваецца на прадметы падвойнага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаны ў ваеннай сферы.

Санкцыі дадаткова абмяжоўваюць доступ Расіі да некаторых стратэгічна каштоўных тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаны ў расійскім энергетычным сектары, напрыклад, для здабычы нафты.

ЕС паставіў адмену санкцый у залежнасць ад поўнай рэалізацыі мінскіх пагадненняў адносна канфлікту на Данбасе. Хоць крайні тэрмін быў вызначаны да 31 снежня 2015 г., то яны да гэтага часу не былі цалкам рэалізаваны.

ав