Беларуская Служба

Frontex накіруе больш сіл на мяжу з Беларуссю

12.07.2021 17:03
Літва таксама папрасіла ў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Агенцтва аховы мяжы ЕС Frontex адправіць 60 патрульных супрацоўнікаў для патрулявання літоўска-беларускай мяжы, а не 30, як планавалася першапачаткова, інфармуе ў панядзелак Дзяржаўная пагранічная служба Літвы (VSAT).

Літва таксама папрасіла ў Frontex, Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы, 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.

«Мы гатовыя адправіць у Літву больш афіцэраў і тэхнікі», – гаворыцца ў рэлізе VSAT, у якім цытуецца Фабрыс Леджэры, выканаўчы дырэктар Frontex. Ён адзначае, што «гэта будзе зроблена ў тэрміновым парадку хутчэй, чым планавалася». «У супрацоўніцтве з літоўскімі ўладамі будзе запушчаны механізм хуткага памежнага ўмяшання», – падкрэсліў Легеры.

Літва таксама накіруе больш сваіх войскаў на мяжу з Беларуссю, заявіла ў панядзелак міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце па выніках пасяджэння Дзяржаўнага савета абароны з удзелам вышэйшых прадстаўнікоў урада на чале з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўсэдай. З суботы 260 вайскоўцаў дапамагаюць патруляваць літоўска-беларускую мяжу.

ав