Беларуская Служба

Нягледзячы на ​​санкцыі ЕЗ, нямецкія фільтры былі ўстаноўлены на дзвюх электрастанцыях у анексаваным Расіяй Крыме

21.07.2021 16:33
Абсталяванне адпраўлялася на паўвостраў праз кампанію, зарэгістраваную ў Літве.
КрымBy Relief map of Crimea.jpg: Виктор Вderivative work: Aotearoa - Relief map of Crimea.jpgUkraine. Political map 1:1,500,000. SSPE "Kartohrafiia" 2004Polish names: Urzędowy wykaz polskich nazw geograficznych świata. Główny Urząd GeodezjiKartografii, 2013, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487319

Нягледзячы на ​​санкцыі ЕЗ, нямецкія фільтры былі ўстаноўлены на дзвюх электрастанцыях у анексаваным Расіяй Крыме, выявілі ўкраінскія, літоўскія і расійскія журналісты. Абсталяванне адпраўлялася на паўвостраў праз кампанію, зарэгістраваную ў Літве Run Engineering.
На кадрах відэазапісу з дзвюх электрастанцый у Крыме, які здабылі журналісты, бачныя фільтры, зробленыя нямецкай кампаніяй Inge GmbH.

Уладальнікам Inge, зарэгістраванай у Германіі, з'яўляецца амерыканская карпарацыя DuPont. У адказ на пытанне Deutsche Welle DuPont падкрэсліла што ніколі не мела інфармацыі пра тое, што тавары, якія былі прададзены іх кліенту, будуць выкарыстоўвацца па-за межамі вызначанага імі месца прызначэння.

Журналісты выявілі, што ўладальнік кампаніі ў Літве Run Engineering, якая пасрэднічала з пастаўкамі абсталявання ў Крым, мае дзелавыя сувязі з расійскім канцэрнам «Роснафта» і – праз шэраг кампаній – з прарасійскім украінскім палітыкам Віктарам Мядзведчуком, на якога Кіеў нядаўна наклаў санкцыі.

Электрастанцыі «Таўрыдзкая» і «Балаклаўская» ў Крыме былі афіцыйна адкрыты ў 2019 годзе прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Рашэнне аб будаўніцтве абʼектаў было прынята пасля таго, як Украіна прыпыніла пастаўкі энерганосьбітаў на анексаваны Расіяй у 2014 годзе Крым.

яс/на аснове dziennik.pl