Беларуская Служба

Брусель правядзе перамовы з Украінай па пытанні Nord Stream II

22.07.2021 15:19
Еўрапейская камісія абвясціла, што абмяркуе з краінамі ЕС дамоўленасці, дасягнутыя ЗША і Германіяй аб завяршэнні будовы газаправода «Паўночны паток-2».
.
Ілюстрацыя.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

Прадстаўнік Камісіі таксама абвясціў, што Брусель правядзе перамовы з Украінай па гэтым пытанні.

Аднак каментарый Еўракамісіі адносна пагаднення не выходзіць за рамкі яе старых заяў за апошнія гады. Прадстаўнік Камісіі паўтарыў, што «Паўночны паток-2» не з'яўляецца інвестыцыяй, якая ўваходзіць у спіс праектаў, якія ўяўляюць агульны інтарэс у ЕС.
Пагадненне ЗША і Германіі па гэтым пытанні падвергнулася крытыцы ў Польшчы.

Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Блажэй Спыхальскі заявіў, што будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2» – гэта перамога Расіі. Ён дадаў, што Польшча прытрымліваецца меркавання аб тым, што Германія парушыла еўрапейскую салідарнасць у гэтым пытанні:

-Рашэнне аб будове газаправоду было прынятая некалькі месяцаў пасля наступлення на Украіну. Сёння мы бачым перамогу Расіі. Дзякуючы гэтай інфраструктуры Расія атрымлівае значны ўплыў на рынак газу ў Еўропе, а найперш будзе на гэтым зарабляць. Мы не мяняем свайго меркавання, што будова Nord Stream ІІ – гэта парушэнне еўрапейскай салідарнасці Германіяй.

Украіна таксама крытыкуе будову газаправоду. Некаторыя палітыкі ў Кіеве кажуць, што іх краіну прадалі. Адмоўнай ацэнкі пагаднення не змяняюць ні запэўніванні Вашынгтона і Берліна ў тым, што яны не дазволяць Расіі выкарыстоўваць пастаўкі энергіі ў якасці палітычнай зброі супраць Еўропы і Украіны. Таксама нічога не мяняюць абяцанні інвеставаць у энергетычную трансфармацыю краіны.

ав

Нямецкі міністр замежных спраў: Германія стараецца захаваць транзіт газу праз Украіну

01.07.2021 15:49
У Польшчы вінавацяць Германію ў прарасійскай палітыцы.