Беларуская Служба

На грэчаскім паўвостраве Пелапанес працягваецца барацьба з ляснымі пажарамі

11.08.2021 09:29
У мясцовай гміне Горціна пажарныя ўсю ноч змагаліся з агнявым фронтам працягласцю 10 кіламетраў.
Пажары ў ГрэцыіFoto: PAP/EPA/KOSTAS TSIRONIS

У аўторак увечары грэцкая пажарная служба паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны тушыла 54 новыя пажары. У цяперашні час крытычная сітуацыя ўтрымліваецца ў некаторых частках Пелапанеса і на востраве Эвія.

Па дадзеных мясцовых СМІ, 19 вёсак, размешчаных у Горціне, былі эвакуіраваны. У горадзе Піры згарэлі дамы. Пажарныя таксама спрабавалі спыніць распаўсюджванне агню ў прэфектуры Ільі, а іх працы перашкаджаў парывісты вецер.

На Эўбеі, другім па велічыні востраве Грэцыі, бітва са стыхіяй працягваецца восьмы дзень. Працу 900 пажарных – пераважна добраахвотнікаў з іншых краін – падтрымлівалі 14 супрацьпажарных верталётаў. Пасля таго як увечары гэтыя машыны скончылі сваю працу, пажары ў некаторых месцах зноў узмацніліся. Асабліва пацярпелі раёны Істыі, Каматрыяды і Аўгарыі.

У сераду сіноптыкі прагназуюць у Грэцыі некалькі гадзін дажджоў, у тым ліку ў раёнах Эўбеі і Пелапанесу, якія пакутуюць ад пажараў.

ав

Паявіліся першыя смяротныя ахвяры пажараў у Грэцыі

07.08.2021 09:02
Тысячы людзей былі эвакуіраваны з паўночных прыгарадаў Афін.