Беларуская Служба

Расія не бачыць прычын накіроўваць свае войскі ў Афганістан

19.08.2021 11:10
 Крэмль засяродзіцца на дыпламатычнай і палітычнай дзейнасці.
.  .
Крэмль. Уладзімір Пуцін. Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK /KREMLIN / POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA

Расійскія ўлады не маюць намеру размяшчаць свае войскі ў Афганістане, паведаміў кіраўнік Савета бяспекі Мікалай Патрушаў.

У інтэрв'ю штодзёнцы «Известия» чыноўнік сказаў, што, на яго думку, няма падстаў для ўмяшання ў краіну, падкантрольную талібам.

Раней Масква абвяшчала, што разгледзіць такія дзеянні, калі паўстанцы пачнуць пагражаюць бяспецы Таджыкістана, звязанага з Расіяй.

Кіраўнік Рады бяспекі РФ абвясціў, што Крэмль засяродзіцца на дыпламатычнай і палітычнай дзейнасці.

«Разам з нашымі партнёрамі мы будзем шукаць шляхі для пачатку дыялогу і мірнага вырашэння праблем», – падкрэсліў Мікалай Патрушаў.

Раней кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія не будзе спяшацца прызнаваць урад Талібану.

З іншага боку, пасол Расіі ў Афганістане Дзмітрый Жырноў пасля сустрэчы з прадстаўнікамі руху «Талібан» паведаміў, што паўстанцы гарантавалі бяспеку расійскай дыпламатычнай місіі і абараняюць будынкі пасольства.

юл