Беларуская Служба

З нядзелі ў аэрапорце Кабула загінулі 12 чалавек

19.08.2021 12:01
Асноўная прычына смерці людзей у аэрапорце афганскай сталіцы - цісканіна ды страляніна.
   .
Эвакуацыя ўцекачоў з Афганістану. Ілюстрацыйны здымакEPA/DISTRICT INFORMATION OFFICE JAMNAGAR Dostawca: PAP/EPA


З моманту абвяшчэння талібамі пра ўзяцце кантролю над Кабулам тысячы афганцаў спрабуюць выехаць з краіны. Гэта вельмі складана зрабіць.

Аэрапорт Кабула - цяпер адзіная магчымасць пакінуць Афганістан, аднак усе камерцыйныя рэйсы адменены, іх выконваюць толькі ваенна-транспартныя самалёты.

Вылету чакаюць тысячы чалавек, як афганцы з сем'ямі, так і замежнікі. Падчас спроб трапіць у аэрапорт ды на самалёты пацярпелі не менш чым 17 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на неназванага прадстаўніка НАТО.

Пры гэтым талібы абмяжоўваюць афганцам доступ да аэрапорта і перасцерагаюць ад спроб вылецець з краіны. Як паведаміў прадстаўнік аэрапорта, Талібан забараніў з'яўляцца там тым афганскім грамадзянам, якія не маюць дакументаў для палёту.

У Вашынгтоне, між тым, патрабуюць, каб баевікі дазволілі ўсім, хто хоча пакінуць краіну, бесперашкодна дабрацца да паветранай гавані.

Дыпламатычныя місіі многіх краін працягваюць эвакуіруюць сваіх дыпламатаў. Таксама расійскае дыппрадстаўніцтва паведаміла пра гатоўнасць вывезці частку супрацоўнікаў.

ПР/юл