Беларуская Служба

ЮНЕСКА заклікала захаваць культурную спадчыну Афганістана

24.08.2021 12:12
Дваццаць гадоў таму Талібан падарваў дзве велізарных высечаных у скале статуі Буды, якія стагоддзямі стаялі ў нішах у гарах Баміянскай даліны.
Sytuacja w Afganistanie nadal jest napięta
Sytuacja w Afganistanie nadal jest napiętaPAP/EPA/STRINGER

ЮНЕСКА заклікала да абароны і захавання культурнай спадчыны Афганістана, папярэдзіўшы, што нанясенне ёй шкоды можа негатыўна адбіцца на дасягненні трывалага міру.

«Афганістан з'яўляецца радзімай шырокага спектру багатай і разнастайнай спадчыны, якая ёсць неадʼемнай часткай афганскай гісторыі і самабытнасці, мае вялікае значэнне для ўсяго чалавецтва, і павінна быць захавана» – гаворыцца ў заяве ўстановы ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

Эксперты занепакоеныя станам Нацыянальнага музея ў Кабуле, а таксама абʼектаў уключаных у спіс Сусветнай спадчыны, уключаючы мінарэт і археалагічныя матэрыялы Джама, а таксама культурны ландшафт і археалагічныя матэрыялы Баміянскай даліны.

Дваццаць гадоў таму Талібан падарваў дзве велізарных высечаных у скале статуі Буды, якія стагоддзямі стаялі ў нішах у гарах Баміянскай даліны.

pap/эж


Нямеччына будзе дапамагаць афганскім уцекачам на месцы

21.08.2021 18:08
«Мы акажам дапамогу краінам-суседзям Афганістана, а таксама дабрачынным арганізацыям на месцах».

Польшча эвакуявала з Афганістана 450 чалавек

23.08.2021 12:25
Паводле загаду  Анджэя Дуды, польскі вайсковы кантынгент у складзе да 100 чалавек адправіўся ў Афганістан для забеспячэння эвакуацыі.