Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы, Малдовы, Румыніі ды Украіны сустрэліся ў Кішынёве

27.08.2021 17:21
Замежныя лідары завіталі ў Малдову ў звязку са святкаваннем 30-годдзя незалежнасці краіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Marcin Obara

У пятніцу ў малдаўскай сталіцы прайшла сустрэча чатырох прэзідэнтаў: Анджэя Дуды з Польшчы, Маі Санду з Малдовы, Клаўса Яханіса з Румыніі ды Уладзіміра Зяленскага з Украіны. 

30 года таму Малдова абвясціла сваю незалежнасць. Святкаванне 30 гадавіны незалежнасці ў Малдове пачалося з ваеннага параду, за якім сачылі шматлікія жыхары Кішынёва. Распавядае карэспандэнт Польскага радыё Караль Дармарос.

- Святкаванне пачалося з вайсковага параду, паназіраць за святамі выйшла мноства малдаван на вуліцы сталіцы. У сваіх выступах палітыкі казалі пра тое, што Малдова змагла захаваць сваю незалежнасць.

Цяпер, як прызнаюць малдоўскія ўлады, пасля 30 гадоў незалежнасці настаў час змагацца з эканамічнымі праблемамі, палітычнай нестабільнасцю і карупцыяй.

Малдаўская лідарка Мая Санду заявіла, што будуць шырокія змены і рух у бок Еўрапейскага Саюза.

- Грамадства пасталела, мы больш не вязні карупцыі і некампетэнтнасці, наш лёс у нашых руках, мы абралі шлях на наступныя 30 гадоў, мы пачнём з аднаўлення нашай краіны і трансфармацыі яе інстытутаў.

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда правёў сустрэчы з малдоўскім кіраўніцтвам: прэзідэнтам ды кіраўніцай нядаўна створанага праеўрапейскага ўрада Наталляй Гаўрылітай.

Польскі прэзідэнт выказаў гатоўнасць падтрымаць рэформы ў Малдове.

- Мы хочам дапамагчы ў рэалізацыі еўрапейскім амбіцый Малдове, у першую чаргу дапамагчы малдаўскаму грамадству.

Малдаўскія ўлады казалі пра магчымасць супрацоўніцтва ў сферах падатковага адміністравання, дзяржаўных паслуг, рэгіянальнага развіцця і сельскай гаспадаркі.

- Польскі досвед вельмі важны для нас, мы хацелі б абмену практыкамі ў падатковай галіне, сельскай гаспадарцы, ды іншых важных для нас справах.

Прэзідэнты Анджэ Дуда і Мая Санду таксама выказалі зацікаўленасць далучэннем Малдовы да ініцыятывы "Трох мораў", у якасці краіны – партнёра.

Падчас візіту ў Малдове прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў вуліцу імя прэзідэнта Леха Качыньскага ў Кішынёве і ўсклаў вянок да мемарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы ў Смаленску.

Таксама польскі кіраўнік завітаў у бібліятэку Адама Міцкевіча, а пры канцы візіту сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Малдове, і прадстаўнікамі мясцовых інтэлектуальных і дзелавых колаў.

ПР/юл