Беларуская Служба

ЗША будуць працягваць удары ў адказ супраць «Ісламскай дзяржавы»

29.08.2021 08:32
«Я сказаў, што мы нанясем удар па групе, адказнай за напады на нашых жаўнераў і невінаватых мірных жыхароў у Кабуле, і мы гэта зрабілі», – заявіў Байдэн.
   .
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.PAP/EPA/Stefani Reynolds / POOL

Чарговы тэракт у Афганістане вельмі верагодны, заявіў прэзідэнт ЗША. У той жа час Джо Байдэн абвясціў аб працягу ўдараў у адказ на дзеянні гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».

Учора ВПС ЗША правялі паветраную антытэрарыстычную аперацыю ў афганскай правінцыі Нангахар. Пентагон паведаміў, што загінулі два байцы «Ісламскай дзяржавы».

«Я сказаў, што мы нанясем удар па групе, адказнай за напады на нашых жаўнераў і невінаватых мірных жыхароў у Кабуле, і мы гэта зрабілі. Гэты ўдар быў не апошнім», – напісаў Джо Байдэн, які раней сустракаўся з дарадцамі па нацыянальнай бяспецы.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што камандзіры паведамілі яму аб вялікай верагоднасці чарговага тэракту ў Афганістане на працягу наступных 24-36 гадзін.

Джо Байдэн дадаў, што да гэтага часу з Афганістана былі эвакуіраваны 117 000 чалавек і што аперацыя будзе працягвацца да канца ваеннай місіі ў Афганістане, то бок да 31 жніўня.

IAR/аз