Беларуская Служба

Украіна паведаміла АБСЕ пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе

14.09.2021 13:11
Украінцы паведамілі назіральнікам аб сістэматычным парушэнні рэжыму спынення агню ўзброенымі фарміраваннямі Расійскай Федэрацыі.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна звярнулася ў АБСЕ ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Данбасе. У выніку нападаў, падпарадкаваных Расіі падраздзяленняў, ужо некалькі дзён гінуць украінская жаўнеры. Прарасійскія баевікі таксама выкарыстоўваюць зброю, забароненую Мінскімі пагадненнямі.

У выніку за тры дні (11, 12 і 13 верасня) загінулі 5 украінскіх жаўнераў, а 13 былі параненыя. Па гэтай справе ўкраінскія вайскоўцы з Цэнтра кантролю і каардынацыі сустрэліся з прадстаўнікамі назіральнай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Украінцы паведамілі назіральнікам аб сістэматычным парушэнні рэжыму спынення агню ўзброенымі фарміраваннямі Расійскай Федэрацыі. Паводле іх, акрамя стралковай зброі, прарасейскія сілы таксама выкарыстоўваюць, між іншым, гранатамёты, мінамёты.

Усяго за апошнія тры дні ўзброеныя фарміраванні, падкантрольныя Расіі, нанеслі 59 абстрэлаў. Ваенныя дзеянні на Данбасе працягваюцца з 2014 года. У выніку загінула каля 14 тысяч чалавек.

IAR/аз