Беларуская Служба

Еўрапейскія лідары абмяркуюць у Рыме бягучыя праблемы ЕС і будучыню супольнасці

15.09.2021 09:27
Прэзідэнт Польшчы будзе гаварыць, між іншым, пра Nord Stream 2 і крызіс на мяжы з Беларуссю.
    , .
Прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай, Рым.PAP/Wojciech Olkuśnik

Актуальныя пытанні, звязаныя з Еўрасаюзам, стануць тэмай перамоў XVI сустрэчы прэзідэнтаў краін Групы Арайолуш(Arraiolos), якая пройдзе ў Рыме. У саміце прыме ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах(Jakub Kumoch) паведаміў, што падчас перамоваў будуць закранацца бягучыя праблемы і будучыня супольнасці:

-Гэтыя сустрэчы прысвечаныя абмеркаванню будучыні еўрапейскай супольнасці і ейных мэтаў. Падчас сённяшніх размоваў прэзідэнт Польшчы будзе гаварыць пра ролю Еўрасаюза ў сучасным свеце. Анджэй Дуда закране таксама сітуацыю з суседзямі Польшчы. Гаворка ідзе пра адназначную падтрымку з боку НАТА і ЕС. Гэта важнае, паколькі нагадвае, што Польшча ахоўвае не толькі сваю дзяржаўнаю мяжу, але таксама мяжу Еўрасаюза.

Прэзідэнт Дуда таксама закране пытанне Nord Stream 2. У Рыме кіраўнік польскай дзяржавы сустрэнецца з прэзідэнтамі Італіі, Балгарыі, Германіі, Эстоніі, Ірландыі, Грэцыі, Харватыі, Латвіі, Венгрыі, Мальты, Аўстрыі, Партугаліі, Славеніі і Фінляндыі.

Ініцыятарам стварэння Групы Арайолуш у 2003 годзе быў прэзідэнт Партугаліі Жоржы Сампаю, які памёр 10 верасня. Назва паходзіць ад горада ў Партугаліі, дзе адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў.

IAR/аз

Прэзідэнт Дуда прыме ўдзел у сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Рыме

14.09.2021 11:21
Сёння прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі пачынаюць двухдзённы візіт у Рыме.