Беларуская Служба

Грамадства Японіі старэе

20.09.2021 13:12
Каля 30% насельніцтва Японіі складаюць людзі, якім 65 і больш гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.cegoh/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 30% (у прыватнасці 29,1%) насельніцтва Японіі складаюць людзі, якім 65 і больш гадоў. Гэтая група складае 13,6% працоўнай сілы краіны. Гэта рэкордныя дадзеныя, лічаць эксперты.

Паводле дадзеных за верасень, зараз у Японіі 36,4 мільярда грамадзян, якім 65 або больш гадоў, то бок на 220 тысяч больш у параўнанні з папярэднім годам.

Эксперты нагадваюць, што ў насельніцтва Японіі найстарэйшае ў свеце. На другім месцы апынулася Італія, дзе пажылыя людзі складаюць 23,6% насельніцтва краіны, а на трэцім месцы Партугалія – 23,1% пажылых людзей.
У Японіі таксама расце колькасць людзей старэйшых за 90 гадоў. Зараз іх амаль 26 мільёнаў, з іх 86,5 тысяч – стогадовыя жыхары. Гэта яшчэ адзін сусветны рэкорд.

Па дадзеных японскага інстытута дэмаграфічных даследаванняў, колькасць пажылых людзей у краіне будзе павялічвацца.

PAP/аз