12 краін, у тым ліку Польшча, звяртаюцца да Еўрапейскай камісіі з просьбай прафінансаваць фізічныя бар'еры на знешніх межах ЕС. Карэспандэнт Польскага радыё з Бруселю Бэата Пламэцка пазнаёмілася з лістом, падпісаным міністрамі ўнутраных спраў Польшчы, а таксама Аўстрыі, Балгарыі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Грэцыі, Венгрыі, Літвы, Латвіі і Славакіі. Ён быў накіраваны ў ЕС між іншым у сувязі з тым, што Беларусь выкарыстоўвае мігрантаў на мяжы, каб аказаць ціск на Еўрапейскі Саюз.
«Фізічныя барʼеры зʼяўляюцца эфектыўнай аховай мяжы, што знаходзіцца ў інтарэсах усяго Еўрапейскага Саюза, а не толькі дзяржаў першага ўезду», – напісалі міністры ў лісце да віцэ-старшыні Камісіі Маргарыціс Шынас і камісара па ўнутраных справах Ільвы Ёхансан. Яны падкрэслілі, што гэтая абгрунтаваная мера павінна быць дадаткова і адэкватна закладзена ў бюджэт у якасці прыярытэту. У дакуменце таксама згадваюцца неабходныя змяненні ў Кодэкс межаў Шэнгенскай зоны да канца года. Таму што – як сцвярджаюць міністры – дзеючыя палажэнні не ўтрымліваюць дакладных правілаў паводзін у выпадку гібрыднай атакі або інструментальнага выкарыстання мігрантаў для палітычнага ціску.
IAR PR/нг