Беларуская Служба

Літва абвастрае эпідэмічныя абмежаванні

22.10.2021 11:29
З сённяшняга дня без кавіднага сертыфіката не можна будзе ўвайсці нават у аптэку.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва ўводзіць новыя эпідэмічныя абмежаванні, у асноўным у дачыненні да непрышчэпленых. Пры ўваходзе ў большасць крам трэба будзе прад'явіць сертыфікат COVID-19.

Учора ў Літве было зафіксавана больш за 3 тысячы новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З сённяшняга дня крамы, аптэкі і рынкі павінны забяспечыць мінімальную плошчу ў 30 квадратных метраў на кожнага кліента або ўвесці кантроль кавідных сертыфікатаў.

Да гэтага часу гэткія сертыфікаты правяраліся толькі ў буйных гандлёвых цэнтрах, а таксама былі абавязковымі ў рэстаранах, кафэ, установах культуры і падчас мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях.

IAR/аз