Беларуская Служба

Больш за 5 мільёнаў чалавек памерла ад каранавіруса

02.11.2021 10:41
Пра гэта паведамілі навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, якія сочаць за пандэміяй.
Ілюстрацыйны здымакEPA/CAROLINE BREHMAN Dostawca: PAP/EPA.

Сярод пяці мільёнаў ахвяр COVID-19 найбольш амерыканцаў. У ЗША да гэтага часу ад каранавіруса памерлі 747 тысяч чалавек. У Бразіліі ў выніку ўскладненняў ад каранавіруснай інфекцыі памерлі 607 тысяч чалавек, а ў Індыі - 458 тысяч. У Расіі зафіксавана 235 тысяч ахвяр.

Злучаныя Штаты, Індыя, Бразілія, Расія і Вялікабрытанія таксама ўваходзяць у лік краін, дзе зафіксавана найбольшая колькасць захворванняў на каранавірус у свеце.

Навукоўцы з Універсітэта Джона Хопкінса падлічылі, што да гэтага часу ва ўсім свеце зарэгістравана 247 мільёнаў інфекцый.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ва ўсім свеце сітуацыя з пандэміяй крыху супакоілася.
Выключэннем застаецца Еўропа, дзе колькасць інфекцый расце. Найгоршая сітуацыя зараз ва ўсходняй частцы кантынента: Расіі, Румыніі і Балгарыі.

ПР/юл