Беларуская Служба

Вялікабрытанія намерана накіраваць ва Украіну сваіх салдат

14.11.2021 15:51
Гэта звязана з ростам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRafal Olkis/Shutterstock

Вялікабрытанія можа накіраваць ва Украіну 600 брытанскіх вайскоўцаў на фоне росту расійскай пагрозы Аператыўная група гатова разгарнуцца ва Украіне ў сціслыя тэрміны.

600 брытанскіх вайскоўцаў з Спецыяльнай паветранай службы (SAS) і парашутнага палка былі папярэджаны аб тым, што яны могуць быць адпраўлены ва Украіну на працягу некалькіх гадзін. Падрыхтоўка пачалася пасля таго, як кіраўнікі абаронных ведамстваў і MI-6 паведамілі, што Расія можа пачаць новую фазу канфлікту ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што каля мяжы з Украінай знаходзяцца амаль 100 тысяч расійскіх салдат, і заходнія спецслужбы падалі інфармацыю Кіеву аб актыўных перамяшчэннях расійскіх войскаў у раёне ўкраінскай мяжы. На дадзены момант ствараецца зводная група з прадстаўнікоў спецпрызна, разведвальнага палка, медыкаў, інжынераў і сувязістаў. У групу ўвойдуць 400 дэсантнікаў 16-й паветрана-штурмавой брыгады.

нг