Беларуская Служба

Швецыя плануе выслаць войскі ва Украіну

18.11.2021 16:12
Расійская амбасада пратэстуе ды нагадвае пар падзеі 300-гадавой даўніны.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Расійская амбасада раскрытыкавала заяву міністра абароны Швецыі Петэра Хультквіста, які выказаў магчымасць удзелу шведскай арміі ў вучэбнай місіі ЕС ва Украіне.

Расійскія дыпламаты нагадалі шведам пра паражэнне ў Палтаўскай бітве (1709 г.).

"Нагадваем спадару Хультквісту, што ён не першы ваенны начальнік, які спрабаваў запалохаць Расію моцай сваёй гераічнай арміі, плануючы ўвесці войскі ва Украіну. Апошняя такая атака адбылася пад Палтавай", - напісала амбасада на Фэйсбуку.

Так расійскія дыпламаты згадалі пра паразу шведскага караля Карла XII у Палтаўскай бітве ў 1709 годзе пад сённяшнім Кіевам ва Украіне. Перамога войск цара Пятра Вялікага азначала канец пазіцыі звышдзяржавы Шведскага каралеўства і паклала пачатак сусветным памкненням Расіі.

На днях Хультквіст заявіў у размове з грамадскім Шведскім радыё, што «Швецыя можа ўдзельнічаць у навучальнай місіі ЕС ва Украіне».

Такі крок запрапанавалі краіны Балтыі пасля паведамленняў пра канцэнтрацыю расійскіх сіл на мяжы з Украінай.

«Мы лічым, што гэта вельмі важны элемент, які падкрэслівае амбіцыі ЕС унесці свой уклад у бяспеку і суверэнітэт Украіны», - сказаў міністр абароны Швецыі ў інтэрв'ю.

PAP/юл