Беларуская Служба

Аўстрыя: ад сёння ўведзены поўны лакдаўн

22.11.2021 13:27
 Урад хоча такім чынам паўплываць на чацвёртую хвалю каронавіруса.
Rzecznik MZ zachęca do szczepień
Rzecznik MZ zachęca do szczepieńshutterstock.com/Pau Peset

Закрываюць усе грамадскія будынкі і крамы, за выключэннем тых, дзе прадаюцца тавары  першай неабходнасці.

Школы застаюцца адкрытымі, але ўрад рэкамендуе бацькам па магчымасці трымаць дзяцей дома. Таксама рэкамендуецца перайсці на выдаленую працу. Поўны лакдаўн працягнецца да 12 снежня на працягу 20 дзён, але праз 10 дзён урад павінен вырашыць, ці адмяняць абмежаванні, калі сітуацыя палепшыцца.

Гэта чацвёрты поўны лакдаўн у Аўстрыі з пачатку пандэміі. Новыя абмежаванні сустрэлі грамадскае супраціўленне. На выходных праціўнікі абмежаваньняў пратэставалі, у тым ліку, у Вене.

Дэманстранты таксама пратэставалі супраць абавязку вакцынацыі супраць COVID-19. Аўстрыя была першай краінай у Еўропе, якая прыняла рашэнне аб абавязковай вакцынацыі супраць каронавіруса. З лютага 2022 года ў гэтай краіне прышчэпкі стануць абавязковымі.

Паводле IAR/BBC /вх