Беларуская Служба

«Лукашэнка разумее толькі мову сілы»

22.11.2021 16:06
У Вене прайшла канферэнцыя па Беларусі.
           .
Збігнеў Рау на канферэнцыі «На шляху да шчаснай і бяспечнай будучыні Беларусі».screen https://t.me/tsikhanouskaya/2048

22 лістапада ў сталіцы Аўстрыі Вене прайшла міжнародная канферэнцыя па Беларусі, арганізаваная аўстрыйскім канцлерам Аляксандрам Шаленбэргам.

Канцлер Аўстрыі анансаваў правядзенне міжнароднай канферэнцыі ў Вене па «беларускім пытанні» 31 кастрычніка. Адзначыўшы абмеркаванне новых санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска, ён заявіў, што мова санкцыяў не можа быць адзінай мовай, на якой трэба размаўляць з Беларуссю.

Да ўдзелу быў запрошаны таксама афіцыйны беларускі бок, аднак Уладзімір Макей назваў яе «недружалюбным крокам».

Канферэнцыя рыхтавалася з удзелам Святланы Ціханоўскай.

Святлану Ціханоўскую прывіталі канцлер Аўстрыі Аляксандр Шаленбэрг і міністр замежных спраў Майкл Лінхарт.
У канферэнцыі прынялі ўдзел таксама камісар ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівэр Вархэі і кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі і Нямеччыны.

Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Рау адзначыў, што Беларусы заплацілі вялікі кошт за сваю мару, сказаў, што Еўропа і ЗША павінны быць аднадумнымі а санкцыйны спіс шырокі.

-У сваёй палітыцы да Беларусі Польшча кіруецца двума правіламі: шанаванне правоў чалавекa ў Беларусі ды захаванне незалежнасці беларускай дзяржавы. Не пабаюся сказаць, што гэтыя прынцыпы падзяляе большасць нашых беларускіх сяброў, нашых суседзяў.

Еўракамісар у пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Олівэр Вархэі казаў, аб падтрымцы для дэмакратычнай Беларусі.

- Я заклікаю больш краін далучацца ад санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, які злоўжывае ўладай. Будучыня Беларусі – прыярытэт для Еўропы, якая павінна аказваць падтрымку ахвярам рэпрэсій, медыяў, а таксама прадаставіць вакцыны для беларусаў. Распрацаваны шырокі план для дэмакратычнай Беларусі – 3 мільярды еўра для стабілізацыі эканомікі пасля будучага транзіту ўлады. Для будучых рэформ і вяртання законнасці будзе прадастаўлена макраэканамічная дапамога.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Хайка Маас прыгадаў, што Еўропа ведае аб рэпрэсіях Лукашэнкі супраць свайго народа.

- Колькасць палітзняволеных у Беларусі ўжо дасягнула 817 чалавек. Зафіксаваныя сотні выпадкаў катаванняў. Рэжым зачышчае прасторы для грамадскай актыўнасці, зачыняюцца грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі.

Святлана Ціханоўская паўтарыла пазіцыю дэмакратычных сіл: трэба працягваць ціск на рэжым, вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах і не рабіць ніякіх саступак нелегітымнаму рэжыму. Дыялог можа пачацца толькі пасля вызвалення ўсіх невінаватых.

яс