Беларуская Служба

Барбадас стаў рэспублікай

30.11.2021 13:44
Падчас урачыстай цырымоніі ў сталіцы Барбадасу – Брыджтаўне – быў узняты каралеўскі штандар, а апоўначы па мясцовым часе Мэйсан была прыведзена да прысягі ў якасці новага кіраўніка дзяржавы. 
 ,   ,  , 30 ,
Сандра Мэйсан, былая губернатарка Барбадасу, у аўторак, 30 лістапада, ўступіла на пасаду прэзідэнтаКрыніца: https://gisbarbados.gov.bb/blog/activities-for-independence-transition-to-a-republic/

Барбадас – астраўная карыбская дзяржава, кіраўніком якой афіцыйна да гэтага часу была каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II, – стаў рэспублікай. Сандра Мэйсан, якая была губернатаркай Барбадасу, у аўторак, 30 лістапада, ўступіла на пасаду прэзідэнта.

На мерапрыемстве прысутнічаў Прынц Уэльскі Чарльз – афіцыйны прадстаўнік каралевы, спадчыннік брытанскага пасаду першай рукі, а таксама пераемнік Лізаветы II у ролі кіраўніка Садружнасці – добраахвотнага аб'яднання суверэнных дзяржаў, у якое ўваходзяць Злучанае Каралеўства і амаль усе яе былыя дамініёны, калоніі і пратэктараты.

Падчас урачыстай цырымоніі ў сталіцы Барбадасу – Брыджтаўне – быў узняты каралеўскі штандар, а апоўначы па мясцовым часе Мэйсан была прыведзена да прысягі ў якасці новага кіраўніка дзяржавы. Былая абвясціла аб фармальнай адмове ад прызнання каралевы Вялікай Брытаніі кіраўніком краіны ў верасні 2020 года. «Прыйшоў час цалкам пакінуць наша каланіяльнае мінулае», – заявіла яна. Канстытуцыя краіны дапускае падобны сцэнар.

Барбадас атрымаў незалежнасць ад Злучанага Каралеўства ў 1966 годзе, аднак каралева фармальна заставалася кіраўніком дзяржавы. Насельніцтва краіны складае прыкладна 300 тыс. чалавек, пры гэтым многія жыхары зʼяўляюцца нашчадкамі рабоў, якія былі прывезены на Карыбы з Афрыкі падданымі Брытанскай імперыі.

паводле dw.com/эж