Беларуская Служба

Спікер Сенату Польшчы прыняў удзел у Саміце спікераў парламентаў Саюза Міжземнамор'я

03.12.2021 15:26
У сваёй прамове маршалак Гродзкі падкрэсліў, што змяненне клімату – гэта пытанне, якое павінна быць адной з прыярытэтных тэм у Еўрасаюзе і яго суседстве.
Томаш Гродзкіфота: Сенат Польшчы

«Умовай паспяховага вырашэння выклікаў, звязаных са змяненнем клімату ў міжземнаморскім рэгіёне, з’яўляецца салідарнасць, партнёрскае супрацоўніцтва, таму што наступствы гэтых змен хвалююць усіх нас», – сказаў маршалак Сената Томаш Гродзкі падчас сесіі 7-га, які 3 снежня прайшоў у Еўрапарламенце ў Бруселі.

У сваёй прамове маршалак Гродзкі падкрэсліў, што змяненне клімату – гэта пытанне, якое павінна быць адной з прыярытэтных тэм у Еўрасаюзе і яго суседстве. Ён спаслаўся на справаздачы экспертаў, якія паказваюць, што міжземнаморскі басейн награваецца прыкладна на 20% хутчэй, чым у астатнім свеце, і што наяўнасць прэснай вады ў гэтым рэгіёне можа знізіцца да 2050 года на цэлых 15%. Пластыка будзе больш, чым рыбы ў 2050 годзе, калі не спыніць дэградацыю навакольнага асяроддзя», – адзначыў Томаш Гродзкі.

Ён дадаў, што Сенат Рэспублікі Польшча зʼяўляецца партнёрам для такога супрацоўніцтва.

ав

Спікер Сенату крытыкуе ўрад за яго спосабы змагання з пандэміяй

01.12.2021 17:11
Палітык падкрэсліў, урад не можа ўцячы ад прыняцця непапулярных рашэнняў, баючыся антывакцынальнага лобі.