Беларуская Служба

Спікер Сенату крытыкуе ўрад за яго спосабы змагання з пандэміяй

01.12.2021 17:11
Палітык падкрэсліў, урад не можа ўцячы ад прыняцця непапулярных рашэнняў, баючыся антывакцынальнага лобі.
Marszałek Senatu Tomasz Grodzki
Marszałek Senatu Tomasz GrodzkiVerconer/Shutterstock

«Мы ідзем караблём на скалы», – так спікер Сената Томаш Гродзкі каментуе рэкордную колькасць захворванняў каранавірусам у Польшчы (за апошнія суткі – 29 064). Палітык падкрэсліў, урад не можа ўцячы ад прыняцця непапулярных рашэнняў, баючыся антывакцынальнага лобі.

На гэтыя рэкордныя дадзеныя звярнуў увагу спікер Гродзкі на прэс-канферэнцыі ў сераду. «Я не хачу казаць, што зрабілі ўрады іншых краін, але ў кожнай краіне за межамі Польшчы кавідны пашпарт выкарыстоўваецца амаль без перапынку. У іншых ёсць іншыя абмежаванні, да лакдаўну ў Аўстрыі, і мы плывем караблём на скалы. Здаецца, капітан заснуў, а матросы ўцяклі», – сказаў Гродзкі.

ав

Рэкордная колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы

01.12.2021 11:44
Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 29 064 выпадкі заражэнняў Covid-19.