Група прадстаўнікоў міністэрства абароны ЗША нядаўна наведала Украіну для расследавання патрэбаў краіны ў сферы супрацьпаветранай абароны, паведаміў у панядзелак прадстаўнік Пентагона. Аднак Джон Кірбі не раскрыў падрабязнасцяў гэтага візіту.
Паводле яго, прадстаўнікі Пентагона наведалі Украіну, каб правесці перамовы па «праблемах супрацьпаветранай абароны і таго, чаго ім у гэтым плане не хапае».
Палітык паведаміў, што падрабязнасці будуць абвешчаныя, калі будзе прынятае рашэнне накіраваць у Кіеў чарговую партыю ваеннай дапамогі.
Як паведамляюць амерыканскія СМІ, сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны з'яўляюцца адным з асноўных элементаў узбраення, пра якое Украіна прасіла Вашынгтон. Гаворка ідзе, між іншым, пра комплексы «Патрыёт» і «Жалезны купал».
PAP/аз