З 1 студзеня 2022 года пачнецца старшынства Польшчы ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яго прыярытэтам з'яўляецца актыўнае прадухіленне і змякчэнне канфліктаў і крызісных сітуацый, заявіў кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Рау.
Афіцыйная інаўгурацыя польскага старшынства ў АБСЕ і прэзентацыя прыярытэтаў адбудзецца 13 студзеня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене. Перад Польшчай працу арганізацый ачольвала Швецыя.
Польшча будзе выконваць гэтую функцыю другі раз у гісторыі. Упершыню палякі старшынствавалі ў арганізацыі ў 1998 годзе.
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. АБСЕ аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
PAP/ аз