Беларуская Служба

З 1 студзеня пачынаецца старшынства Польшчы ў АБСЕ

31.12.2021 18:31
Яго прыярытэтам будзе актыўнае прадухіленне і змякчэнне канфліктаў і крызісных сітуацый.
Сцяг АБСЕBy Logo source from , author Organization for Security and Cooperation in Europe. - Created by uploader, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=85644569

З 1 студзеня 2022 года пачнецца старшынства Польшчы ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яго прыярытэтам з'яўляецца актыўнае прадухіленне і змякчэнне канфліктаў і крызісных сітуацый, заявіў кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Рау.

Афіцыйная інаўгурацыя польскага старшынства ў АБСЕ і прэзентацыя прыярытэтаў адбудзецца 13 студзеня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене. Перад Польшчай працу арганізацый ачольвала Швецыя.
Польшча будзе выконваць гэтую функцыю другі раз у гісторыі. Упершыню палякі старшынствавалі ў арганізацыі ў 1998 годзе.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. АБСЕ аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

PAP/ аз