Беларуская Служба

Расія пагражае ЗША парваннем адносінаў з Захадам

31.12.2021 11:29
Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн размаўлялі па тэлефоне амаль гадзіну.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін PAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Масква перарве кантакты з Захадам, калі ЗША і іх еўрапейскія хаўруснікі ўвядуць новыя санкцыі супраць Расіі, заявіў Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з Джо Байдэнам, якая працягвалася амаль гадзіну. Пра гэта журналістам паведаміў дарадца прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Паводле яго, амерыканскі лідар пагражаў Расіі сур'ёзнымі санкцыямі, калі яна вырашыць напасці на Украіну. Юрый Ушакоў падкрэсліў, што Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн размаўлялі толькі пра пытанні бяспекі.
Прэзідэнт Расіі паўтарыў, што Масква адчувае пагрозу з-за пашырэння НАТА на Усход і зробіць рашучыя крокі, калі ўдарная ЗША будзе размешчаная ля яе межаў.

Па словах дарадцы Крамля, Джо Байдэн некалькі разоў казаў, што трэба зрабіць усё, каб не дапусціць да ядзернай вайны. Юрый Ушакоў пацвердзіў, што ў студзені Расія возьме ўдзел у запланаваных перамовах з прадстаўнікамі ЗША, НАТА і АБСЕ.

IAR/аз