Беларуская Служба

Славенія завяршае сваё паўгадавое старшынства ў ЕС

31.12.2021 14:32
З 1 студзеня да канца чэрвеня 2022 года працай супольнасці  будзе кіраваць Францыя.
Сцяг Славенііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Славенія сёння завяршае сваё паўгадавое старшынства ў Еўрасаюзе. З 1 студзеня да канца чэрвеня 2022 года працай супольнасці да канца чэрвеня будзе кіраваць Францыя.

Уладам Любляны ўдалося вырашыць некалькі спраў. Польскія дыпламаты пазітыўна ацэньваюць, перш за ўсё рэакцыю Славеніі на міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы і ўвядзенне санкцыяў супраць беларускага рэжыму.

Пагадненне аб магчымасці прымянення нулявой стаўкі ПДВ, у тым ліку, на прадукты харчавання, пагадненне аб правілах лічбавых паслуг, прыняцце 22 планаў рэканструкцыі пасля пандэміі – гэта некаторыя дасягненні старшынства Славеніі ў ЕС, пра якія кажуць каментатары.

IAR/аз