Першыя краіны адзначаюць надыход 2022 года. Найраней, у 11.00 па польскім часе, Новы год гучна віталі жыхары ўсходняй часткі Кірыбаці і Самоа. Праз гадзіну Новы год адзначылі таксама ў Новай Зеландыі, Фіджы, Тувалу, на Маршалавых астравах і на расійскай Камчатцы.
У 14.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе Новы год сустрэлі жыхары ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі і Новай Гвінеі.
Змена даты найпазней адбудзецца ў Ціхім акіяне. Праз 11 гадзін пасля палякаў Новы год будуць святкаваць Французская Палінезія і Гаваі.
IAR/аз