Беларуская Служба

Германія спыніла тры з шасці апошніх АЭС

01.01.2022 14:31
Берлін паступова адмаўляецца ад ядзернай энергетыкі на карысць аднаўляльных крыніц энергіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Kletr


Рэактары Brokdorf, Grohnde і Gundremmingen C былі спыненыя ўчора ўвечары пасля трох з паловай дзесяцігоддзяў працы. Астатнія тры рэактара – Isar 2, Emsland і Neckarwestheim II – будуць спыненыя да канца гэтага года. Аперацыя па вывадзе станцыі з эксплуатацыі будзе каштаваць больш за 10 мільярдаў долараў.

Паводле папярэдніх звестак, у мінулым годзе шэсць АЭС склалі каля 12 працэнтаў вытворчасці электраэнергіі ў Германіі. Доля аднаўляльных крыніц энергіі склала амаль 41 працэнт, вугаль выкарыстоўваўся для вытворчасці менш за 28 працэнтаў энергіі, а газ – каля 15 працэнтаў.

Германія імкнецца да 2030 года пакрываць 80 працэнтаў энергетычных патрэб за кошт аднаўляльных крыніц энергіі. Гэта адбудзецца дзякуючы пашырэнню інфраструктуры ветравой і сонечнай энергетыкі. Берлін паскорыў выхад з ядзернай энергетыкі пасля ядзернай катастрофы ў Фукусіме ў Японіі ў 2011 годзе.

Еўрасаюз распрацаваў планы пазначэння «зялёнымі», то бок, бяспечнымі для клімату прыроднага газу і ядзернай энергетыкі. Адпаведныя правілы павінны з'явіцца ў студзені.
Згодна з новымі правіламі, інвестыцыі ў АЭС можна лічыць «зялёнымі», калі ёсць сродкі і пляцоўка для бяспечнага захоўвання радыеактыўных адходаў.

IAR/яс