Беларуская Служба

Еўрасаюз рыхтуе шосты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

01.01.2022 18:43
У чорны спіс з забаронай на ўезд у ЕС плануецца ўнесці некалькі сотняў чалавек. 
UE
UEgov.pl

Еўрасаюз сёлета павінен узгадніць чарговы, шосты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Неафіцыйна гаворыцца, што ў чорны спіс з забаронай на ўезд у ЕС і блакіраванні актываў у Еўропе плануецца ўнесці некалькі сотняў чалавек. У цяперашні час гэта больш за 170 чалавек і некалькі дзясяткаў кампаній. Таксама пад абмежаванні трапляюць 7 галін беларускай эканомікі.

У Еўрасаюзе ўжо пачаліся працы па ўвядзенні далейшых санкцый супраць беларускага рэжыму. «Наступны шосты раўнд, патрэбны, таму што гібрыдная вайна, абвастраецца», – пракаментаваў нядаўна міністр замежных спраў Польшчы. Збігнеў Раў распавёў пра эксплуатацыю мігрантаў, прыцягненне іх уладамі ў Мінску з Афрыкі і Блізкага Усходу і выцясненне іх праз межы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль падкрэсліў, што нельга забываць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. «Маштабныя рэпрэсіі супраць грамадзян і парушэнні правоў чалавека працягваюцца», – дадаў ён.

Еўрасаюз пачаў уводзіць санкцыі супраць мінскага рэжыму восенню 2020 года ў адказ на фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні і рэпрэсіі супраць грамадзян, у тым ліку польскай меншасці ў Беларусі.

IAR/яс