Беларуская Служба

У Расіі аўтобус трапіў у аварыю, ёсць пацярпелыя

02.01.2022 10:04
Пяць чалавек загінулі і 21 паранены, у тым ліку трое дзяцей, у выніку аварыі аўтобуса ў Разанскай вобласці
Ілюстрацыйны здымакPAP/Aleksander Koźmiński

У аўтобусе, які ехаў з Масквы ў Астрахань, знаходзіліся 49 чалавек.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус маркі Neoplan раніцай урэзаўся ў апору чыгуначнага мосту, паведаміла МУС Расіі. Следчыя ўстанаўліваюць акалічнасці здарэння.

Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што на дарозе, па якой ехаў аўтобус, быў моцны галалёд. Верагодна, кіроўца не справіўся з кіраваннем. Паведамляецца, што ён не быў п'яны. Сам кіроўца таксама загінуў.

У Разанскай вобласці колькасць шпіталізаваных пасля ДТЗ з пасажырскім аўтобусам вырасла да 12 чалавек. Траіх пацярпелых у рэанімацыі. Іх адправяць санітарнай авіяцыяй у абласны цэнтр. Губернатар Разанскай вобласці Мікалай Любімаў выказаў спачуванні сем'ям пяці загінулых пасажыраў.

ПР/юл