Беларуская Служба

Праз 10 дзён пачнуцца перамовы НАТА-Расія

02.01.2022 12:06
Пра падрыхтоўку да сустрэчы 12 студзеня паведаміў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Adam Schultz / The White House Dostawca: PAP/EPA

Праз 10 дзён павінна адбыцца пасяджэнне Рады НАТА-Расія.  Пасля ўварвання ва Украіну ў 2014 годзе НАТА прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй, але потым заявіла аб аднаўленні дыялогу. Апошнія перамовы па лініі Альянс-Масква адбыліся ў 2019 годзе. Адносіны Расіі з NATO цяпер напружаныя з-за канцэнтрацыі расійскіх войск на мяжы з Украінай.

Расія патрабуе гарантый таго, што Альянс не будзе пашырацца на Усход і адмовіцца ад ваеннай прысутнасці ў Цэнтральнай Еўропе. NATO адхіляе гэтыя патрабаванні.

Генеральны сакратар Енс Столтэнберг заявіў, што Альянс гатовы да дыялогу з Масквой, але пры ўмове захавання асноўных прынцыпаў еўрапейскай бяспекі. «Гаворка ідзе аб праве саюзнікаў абараняць тэрыторыю NATO і аб праве кожнай краіны выбіраць свой шлях. Мы не пойдзем на кампрамісы ў гэтым пытанні», – дадаў кіраўнік альянсу.

Ён падкрэсліў, што дыялог з Расіяй таксама павінен адбывацца ва ўзгадненні з еўрапейскімі партнёрамі НАТА, у тым ліку з Украінай.

ПР/юл