Эканамічны крызіс у Турцыі паглыбляецца. Толькі што ў краіне была зафіксаваная рэкордная інфляцыя на ўзроўні 36 працэнтаў. Такога вялікага росту коштаў у краіне не было за два дзесяцігоддзі. Цэны ў турэцкіх крамах растуць на працягу многіх тыдняў.
Паводле звестак мясцовага статыстычнага ўпраўлення, на канец 2021 года інфляцыя склала 36 працэнтаў. Гэта найбольш ад пачатку тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Паводле ацэнак эканамістаў, летась кошт жыцця ў Турцыі вырас на 50 працэнтаў. Ліра страціла за гэты час 44 працэнты кошту.
Нягледзячы на хуткае пагаршэнне сітуацыі, прэзідэнт Эрдаган не павысіў працэнтных ставак, як раілі яму эксперты, а працягваў іх зніжаць. Турэцкі лідар лічыць, што цяперашняя сітуацыя часовая, і што краіна зараз выходзіць на больш высокі эканамічны ўзровень.
У сувязі з крызісам рэйтынгі Рэджэпа Таіпа Эрдагана цяпер адны з самых нізкіх у яго палітычнай кар’еры.
IAR / аз