Беларуская Служба

Нурсултан Назарбаеў імаверна пакінуў Казахстан

07.01.2022 14:16
Адметна, што ўлады Казахстана перасталі ў афіцыйных паведамленнях выкарыстоўваць слова НурСултан у якасці назвы сталіцы краіны.
Nursułtan Nazarbajew
Nursułtan NazarbajewJacek Turczyk/PAP

Пратэсты ў Казахстане працягваюцца, па ўсёй краіне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Колькасць затрыманых перавысіла 3800 чалавек. Прэзідэнт Казахстана Касым Жамарт Такае аддаў загад страляць у пратэстоўцаў без папярэджання.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў разам са сваімі сваякамі, верагодна, пакінуў краіну. Пра гэта паведамляе выданне Orda.kz са спасылкай на ўласныя крыніцы. Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі пакуль не паступала. Раней паведамлялася, што два самалёты, якія належаць сямейнікам Нурсултана Назарбаева, былі заўважаныя ў міжнародным аэрапорце Бішкека.

Адметна, што ўлады Казахстана перасталі ў афіцыйных паведамленнях выкарыстоўваць слова НурСултан у якасці назвы сталіцы краіны. Пра гэта распавяла ў эфіры тэлеканала «Дождж» журналістка інтэрнэт-выдання «Арда» Гульнара Бажкенава. Паводле яе слоў, улады з некаторых часоў абыходзяцца проста словам «сталіца».

Тым часам у Астану прыбываюць войскі АДКБ. У інтэрвенцыі ў Казахстан таксама ўдзельнічае 300 беларускіх вайскоўцаў.

orda.kz/эж

ЕЗ заклікае да стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане

06.01.2022 15:53
У сутыкненнях загінулі дзясяткі дэманстрантаў і 12 сілавікоў.

Стала вядома, хто ад Беларусі ўдзельнічае ў інтэрвенцыі ў Казахстане

06.01.2022 18:02
Дакладная лічба адпраўленых беларусаў не называецца.

Расійскія інтэрвенты дапамаглі ўзяць пад кантроль аэрапорт Алматы

07.01.2022 12:33
Камандуе інтэрвенцыяй АДКБ у Казахстане генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў- удзельнік чачэнскіх войнаў, вайны ў былой Югаславіі, а таксама вайны супраць Украіны.