Новак Джокавіч пакінуў зону каранціну ў аўстралійскім міграцыйным цэнтры. Суддзя Энтані Келі палічыў рашэнне аб ануляванні сербу аўстралійскай візы неабгрунтаваным і загадаў вызваліць тэнісіста. Аднак надалей нельга выключаць магчымай дэпартацыі спартсмена.
Адвакаты федэральнага ўрада заявілі ў судзе, што міністр па справах міграцыі не адмаўляецца ад анулявання візы тэнісісту, а гэта азначала б забарону на ўезд у Аўстралію на наступныя 3 гады.
Новак Джокавіч прыляцеў у Аўстралію ноччу з серады па чацвер. У аэрапорце аспрэчылі яго дакументы аб вызваленні з-пад каранціну. Як паведамлялася, падчас інтэрв'ю з міграцыйнымі службамі спартсмен сказаў, што не быў прышчэплены, але двойчы хварэў на COVID-19. Раней Джокавіч не хаваў, што з’яўляецца праціўнікам вакцынацыі.
Серб быў змешчаны ў гатэлі для мігрантаў у чацвер, але абскардзіў рашэнне аб забароне на ўезд у Аўстралію. Сёння суд разгледзеў яго скаргу.
Нагадваем, прымусовы каранцін тэнісіста выклікаў рашучы супраціў заўзятараў не толькі ў Сербіі.
IAR/аз