Беларуская Служба

У Літве ўшаноўваюць памяць беларускага першадрукара Францішка Скарыны

20.01.2022 10:08
Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду яго «Малой падарожнай кніжыцы».
Францішак Скарынафота: Wikipedia/Domena publiczna

Сёння ў Вільні адбудзецца імша ў памяць гуманіста і беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду яго «Малой падарожнай кніжыцы». Набажэнствы таксама пройдуць у Варшаве, Падуі, Празе і ў некалькіх гарадах Беларусі. Літоўскі парламент абвясціў 2022 год Годам Францішка Скарыны.

Францішак Скарына – друкар, перакладчык, выдавец і філосаф з беларускай Полацкай вобласці. Ён стварыў у Празе друкарню, пераклаў Біблію са стараславянскай на старабеларускую мову. У пачатку 1620-х гадоў пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню.

Сойм Літвы абвясціў 2022 год Годам Францішка Скарыны, каб адзначыць яго ролю ў культуры Вялікага Княства Літоўскага. У рэзалюцыі падкрэсліваецца яго ўклад як першадрукара, кнігавыдаўца, папулярызатара міжкультурнага дыялогу, які ўдзельнічаў у стварэнні і развіцці друку ў Літве і Усходняй Еўропе.

нг