Пандэмія Covid-19 прывяла да беспрэцэдэнтнага крызісу ў сектары культуры, – заявіла генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле ва ўступе да апошняга дакладу арганізацыі.
У выніку сусветнага крызісу, выкліканага каранавірусам, у 2020 годзе ў творчым сектары было страчана 10 мільёнаў працоўных месцаў. Дадатковай праблемай для галіны з'яўляецца прагрэс у галіне аблічбоўкі, гаворыцца ў дакуменце Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па адукацыі, навукі і культуры.
ЮНЕСКА адзначае, што хоць культурны сектар зʼяўляецца адным з найбольш хутка растучых у свеце, ён таксама зʼяўляецца адным з найбольш уразлівых да крызісу і часта ігнаруецца ў дзяржаўных і прыватных інвестыцыях.
ав