Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны лічыць, што беларусы спынілі Лукашэнку ад поўнамаштабнага ўцягвання ў вайну

05.04.2022 18:37
Паводле сацыялагічнага апытання, ўдзел беларускіх войскаў у ваенных дзеяннях супраць Украіны падтрымалі толькі 3% апытаных беларусаў.
Prezydent Zełenski: nie odstąpimy od obrony naszych miast
Prezydent Zełenski: nie odstąpimy od obrony naszych miastScreenshot/Zełenski/Facebook

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што Аляксандр Лукашэнка вымушаны звяртаць увагу на меркаванне беларусаў, прымаючы рашэнні аб удзеле ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі, каментуючы вынікі парламенцкіх выбараў у Венгрыі, на якіх перамагла партыя Віктара Орбана, які мае добрыя адносіны з Расіяй. Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на добрае стаўленне беларусаў да ўкраінцаў:

-Ён не можа праводзіць толькі сваю палітыку, як бы ён не хацеў. Мы можам з вамі паглядзець на таго ж Лукашэнку, на жаль, сітуацыя паміж нашымі краінамі такая, якая ёсць. На жаль, ракеты ляцелі ад яго, і ён выдатна пра гэта ведае. Аднак мы бачым, што ён, штосьці, нейкія там крокі рабіў, каб не ўступіць у вайну. Не факт, што не ўвойдзе, не факт, што не ўступіць. Мы гэтага не ведаем да канца. Вайна не скончылася. Аднак яму трэба глядзець на свой народ, і народ Беларусі супраць вайны з Украінай. Дарэчы, калі параўноўваць статыстыку, трагічную, дарэчы, статыстыку народа Расейскай Федэрацыі і народа Беларусі, вы можаце ўбачыць, што стаўленне беларусаў да ўкраінцаў нашмат лепш, чым стаўленне расейцаў. Гэта праўда, хоць, як кажуць, усе мы суседзі.

Хутчэй за ўсё прэзідэнт Зяленскі звярнуў увагу на дадзеныя сацыялагічнага апытання, паводле якога ўдзел беларускіх войскаў у ваенных дзеяннях супраць Украіны падтрымалі толькі 3% апытаных беларусаў.

Паводле reform/эж

З Беларусі працягваюцца ракетныя ўдары па Украіне

05.04.2022 13:07
Таксама цягам вайны Сілы абароны знішчылі 150 варожых самалётаў і 134 верталёты.