Беларуская Служба

У Рубіжным акупанты пагражаюць жанчынам расстрэлам дзяцей

26.04.2022 19:31
Такім чынам, яны хочуць атрымаць інфармацыю пра тэхніку і пазіцыі ўкраінскіх войскаў.
, , 23  2022 .
Запарожжа, Украіна, 23 красавіка 2022 г.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

У горадзе Рубіжнэ ў Луганскай вобласці расійскія вайскоўцы пагражаюць жанчынам расстрэлам дзяцей, калі тыя не выявяць украінскіх пазіцый, паведаміў у аўторак на брыфінгу кіраўнік абласной улады Сяргей Гайдай:

-У горадзе Рубіжнэ адбываюцца жахлівыя рэчы. Оркі выкрадаюць дзяцей, а потым прымушаюць іх маці, ісці на пазіцыі ўкраінскіх салдат за нейкай гуманітарнай дапамогай або прадуктамі, а пасля вяртання расказваюць ім пра тэхніку. Калі яны гэтага не зробяць, то пагражаюць расстраляць іх дзяцей.

Баі за Рубіжнэ працягваюцца. Украінскія жаўнеры адбіваюць варожыя атакі і не дапускаюць расійскіх акупацыйных войскаў у горад.

IAR/аз

Украінская армія знішчыла склады расійскіх боепрыпасаў у Херсонскай вобласці

26.04.2022 11:27
За суткі расіяне страцілі таксама тры самалёты, чатыры танкі і каля дзясятка БТР-аў, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.

З Луганская вобласці вывозяць людзей без гуманітарных калідораў

26.04.2022 18:25
Спробы эвакуацыі праходзяць, нягледзячы на расійскі абстрэл, паведамляюць мясцовыя ўлады.