Беларуская Служба

Рускія акупанты павялічваюць тэмпы наступу і нарошчваюць ракетныя войскі на мяжы з Украінай

27.04.2022 18:38
У 30 км ад мяжы з Украінай, разгорнута батарэя аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М».
        , 27  2022 .
Наступствы абстрэлу ў адной з мясцовасцяў Харкаўскай вобласці, 27 красавіка 2022 г. PAP/Mykola Kalyeniak

Найбольшая актыўнасць акупантаў назіраецца на Слабажанскім і Данецкім кірунках, распавёў на брыфінгу спікер Мінабароны Аляксандр Матузянік:

-Асноўнай мэтай праціўніка застаецца ўсталяванне поўнага кантролю над тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей і забеспячэння ўстойлівасці сухапутнага калідора з акупаванай тэрыторыяй АР Крым. Вораг нарошчвае тэмпы правядзення наступальнай аперацыі. Практычна на ўсіх напрамках агрэсар ажыццяўляе інтэнсіўнае агнявое ўздзеянне. (...)

Агрэсар таксама нарошчваюць групоўку ракетных войскаў у Белгародскай вобласці РФ. У раёне Дзягцярня, што ў 30 км ад мяжы з Украінай, разгорнута батарэя аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М».

эж

З Луганская вобласці вывозяць людзей без гуманітарных калідораў

26.04.2022 18:25
Спробы эвакуацыі праходзяць, нягледзячы на расійскі абстрэл, паведамляюць мясцовыя ўлады.

У выніку расійскага ўварвання перасяліцца былі прымушаныя больш за 2 мільёны жыхароў Украіны

26.04.2022 20:31
Дадзеныя тычацца толькі тых, хто афіцыйна зарэгістраваны на новым месцы знаходжання пасля 24 лютага.

Расія расхіствае сітуацыю вакол Прыднястроўя

27.04.2022 08:56
Раніцай рускія захопнікі другі раз нанеслі ракетны ўдар па мосце праз Днястроўскі ліман, гэтым разам ён быў зруйнаваны.