Кіраўнік Луганскай ваенна-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што эвакуацыя Лісічанска працягваецца. Таксама ў горад дастаўляецца гуманітарная дапамога.
«Лісічанск абстрэльвае буйнакаліберная артылерыя. У горадзе вельмі небяспечна, але мы працягваем эвакуацыю і кожны дзень дастаўляем туды транспарт з гуманітарнай дапамогай», — сказаў Сяргей Гайдай.
Лісічанск пакутуе ад моцнага расейскага агню. На гэтым участку фронту расійская армія сканцэнтравала больш за сотню рэактыўных установак і вялікую колькасць артылерыі і мінамётаў.
IAR /вх