Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля чарговых украінскіх удараў расійскія захопнікі пакінулі востраў Змяіны

30.06.2022 11:31
Невялікі востраў Змяіны ля дэльты Дуная, які мае стратэгічнае вайсковая і эканамічнае значэнне, быў захоплены расійскімі войскамі 24 лютага.
Востраў ЗмяіныTwitter/BBC

Пасля чарговых украінскіх удараў расійскія захопнікі пакінулі востраў Змяіны, паведаміла аператыўнае камандаванне «Поўдзень» Узброеных сіл Украіны. Штаб камандавання пацвердзіў новыя ўдары па востраве і сыход з яго расійскіх войскаў.

Паводле ўкраінскага боку, апошняй ноччу былі нанесеныя чарговыя агнявыя ракетныя і артылерыйскія ўдары па востраве Змяіны. Захопнікі хутка эвакуявалі рэшткі гарнізону на двух хуткасных катарах, інфармуе камандаванне «Поўдзень».

Невялікі востраў Змяіны ля дэльты Дуная, які мае стратэгічнае вайсковая і эканамічнае значэнне, быў захоплены расійскімі войскамі 24 лютага.

вс