Беларуская Служба

Магчыма, украінскія войскі дасягнулі парытэту з расійскімі на херсонскім напрамку

05.07.2022 12:30
Аб гэтым сведчыць карта, прадстаўленая Інстытутам вывучэння вайны.
:
фота:https://twitter.com/TheStudyofWar/status/1544116127847944192

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паказаў карту артылерыйскіх абстрэлаў на херсонскім напрамку за ўчорашні дзень.

Звяртае ўвагу не колькасць абстрэлаў, а тое, што, як мяркуюць аналітыкі, упершыню за ўвесь час па расійскіх пазіцыях было нанесена больш удараў, чым па ўкраінскіх, што можа сведчыць аб дасягненні Украінай агнявога парытэту на херсонскім напрамку.

Таксама ўчора Украіна паведаміла аб вызваленні населенага пункту Мірнае на захад ад Херсона.

ISW/нг