Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Борысу Джонсану за супрацу

08.07.2022 08:48
«Лідарства і харызма кіраўніка дзяржавы заўсёды маюць вялікае значэнне, асабліва ў такі перыяд – час поўнамаштабнай антыеўрапейскай вайны, развязанай Расіяй».
Prezydent Zełenski: nie odstąpimy od obrony naszych miast
Prezydent Zełenski: nie odstąpimy od obrony naszych miastScreenshot/Zełenski/Facebook

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падтрымка Украіны Вялікай Брытаніяй не павінна змяніцца, незалежна ад зменаў ва ўладных колах Лондану. Прэзідэнт Украіны ў вечаровай заяве, распаўсюджанай праз сацсеткі, заявіў, што Борыс Джонсан і іншыя прадстаўнікік ўраду запэўнілі ў не змяненні курсу Злучанага Каралеўства па падтрымцы Украіны. Уладзімір Зяленскі паведаміў, што па тэлефоне падзякаваў кіраўніку брытанскага ўрада за падтрымку Украіны:

-Я размаўляў з ім у другой палове дня і дзякаваў за падтрымку, якую мы атрымалі з першага дня расійскай агрэсіі. Сістэмы супрацьпаветранай абароны Stinger, супрацьтанкавыя сістэмы NLAW, артылерыя, боепрыпасы, бронетэхніка і многае іншае. Значная палітычная падтрымка, жорсткія санкцыі супраць Расіі, фінансавая дапамога Украіне на бяспеку і абарону на суму больш за 2 мільярды фунтаў. Роля Вялікай Брытаніі ў абароне свабоды сапраўды глабальная.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што лідарства і харызма кіраўніка дзяржавы заўсёды маюць вялікае значэнне, асабліва ў такі перыяд – час поўнамаштабнай антыеўрапейскай вайны, развязанай Расіяй. «Таму нядзіўна, што ўкраінцы адчуваюць удзячнасць Борысу Джонсану», – сказаў украінскі прэзідэнт.

Выступаючы на ​​Даўнінг Cтрыт, Борыс Джонсан заявіў, што «працэс выбару новага лідэра» Кансерватыўнай партыі хутка пачнецца, а да таго часу ён застанецца на сваёй пасадзе. «Я хачу, каб вы ведалі, што мне вельмі сумна пакідаць лепшую працу ў свеце», – сказаў Борыс Джонсан.

iar/эж


Адказ на крок Масквы: Казахстан хоча транспартаваць нафту ў Еўропу ў абыход РФ

07.07.2022 19:34
Як вядома, нядаўна паміж Расіяй і Казахстанам узніклі рознагалоссі з-за вайны ва Украіне.