Беларуская Служба

Расія зрабіла яшчэ адзін крок бліжэй да тэрору

09.07.2022 16:12
Расійскія чыноўнікі прапануюць вярнуць крымінальную адказнасць за шкодніцтва.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/ Dostawca: PAP/EPA

З прапановай унесці ў расійскі КК гэты «сталінскі артыкул» выступіў Нацыянальны антыкарупцыйны камітэт.

Як мяркуе НАК, асноўная бяда Расіі палягае на тым, што некаторыя нядобрасумленныя чыноўнікі застаюцца беспакаранымі за свае «няправільна прынятыя кіраўнічыя рашэнні».

Кіраўнік камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Клішас заявіў, што прапанова заслугоўвае сур'ёзнага абмеркавання, бо «калі глядзіш на «поспехі» нашых ведамстваў у імпартазамяшчэнні і іншых сферах, то артыкул аб шкодніцтве вельмі хацелася б вярнуць».

юл