Падчас брыфінгу ў Белым доме Джон Кірбі паведаміў, што Кітай запусціў 11 балістычных ракет, некалькі з якіх упалі ў эканамічнай зоне Японіі. «Мы асуджаем тыя дзеянні, якія з'яўляюцца безадказнымі і супярэчаць мэце падтрымання міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве», — сказаў ён.
Па словах Кірбі, Кітай наўмысна імкнецца да эскалацыі крызісу. «Кітайцы выкарыстоўваюць візіт Нэнсі Пелосі як нагоду для павышэння ставак і ўсталявання новага статус-кво, новай нармальнасці», — ацаніў Кірбі, дадаўшы, што ЗША не прымуць новы статус-кво.
Кірбі адказаў, што ЗША чакаюць новых вучэнняў кітайскіх войск і працягу жорсткай рыторыкі Пекіна.
«Чым больш ваеннай тэхнікі ў непасрэднай блізкасці, з такім высокім напружаннем, тым большая рызыка памылкі, якая можа прывесці да небяспечнай сітуацыі», - сказаў Кірбі.
Белы дом заявіў, што авіяносец USS Ronald Reagan і спадарожныя падраздзяленні застануцца ў раёне Тайваня, але ЗША адклалі запланаванае выпрабаванне балістычнай ракеты Minuteman III, каб пазбегнуць далейшай эскалацыі напружанасці.
ПР/юл