Беларуская Служба

Францыя знаходзіцца ў крызісе з-за самай моцнай засухі ў гісторыі краіны

05.08.2022 17:12
У звязку з «выключнай засухай» і складанай сітуацыяй у многіх раёнах краіны прэм'ер-міністр Францыі Элізабэт Борн стварыла міжведамаснае антыкрызіснае падраздзяленне, якое будзе прымаць меры па ахове транспарту, энергетыкі і сельскай гаспадаркі, паведаміла канцылярыя кіраўніка ўрада.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MOHAMMED BADRA Dostawca: PAP/EPA

«Гэта самая моцная засуха, калі-небудзь зафіксаваная ў нашай краіне», і «прагнозы надвор'я паказваюць, што (цяперашняя) сітуацыя можа захавацца на працягу наступных 15 дзён і стаць яшчэ больш трывожнай», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Выключная засуха, якую мы зараз перажываем, пазбаўляе шматлікія муніцыпалітэты вады і з'яўляецца трагедыяй для нашых фермераў, экасістэм і біяразнастайнасці», - адзначылі ў офісе прэм'ер-міністра. Недахоп ападкаў "пагаршаецца назапашваннем паслядоўных хваль цяпла, якія павялічваюць выпарэнне і патрэбу ў вадзе", дадаў урад.

 У чацвер у 93 з 96 дэпартаментаў кантынентальнай Францыі ўвялі абмежаванні на ваду; У 62 з іх аб'яўлены найвышэйшы ўзровень трывогі.

 Французская энергетычная кампанія EDF папярэджвае, што ў бліжэйшыя дні можа скараціць вытворчасць атамнай энергіі з-за высокай тэмпературы вады ў рэках і праблем з астуджэннем рэактараў.

РАР/юл